Loading...
By Андрэй Федарэнка
Усе падзеі, якія адбываюцца ў аповесці, сканцэнтраваны вакол пошукаў афганскай шкатулкі — яе калісьці пераправіў адзін з герояў твора на тэрыторыю нашай краіны. Вядома ж, самую адказную работу выконваюць падлеткі. Менавіта яны высачылі злачынцаў і дапамаглі следчым органам вызваліць галоўнага героя аповесці Барыса Крушынскага з-пад арышту… Самааналіз, пошукі матываў сваіх учынкаў, любоў да жыцця, лірызм, мяккі гумар ляжаць у аснове іншых твораў пісьменніка.