Loading...
By Тамара Краснова-Гусачэнка
Прапануецца чарговы, 7-ы, выпуск альманаха «Дзвіна. Віцебшчына літаратурная», падрыхтаваны Віцебскім абласным аддзяленнем Саюза пісьменнікаў Беларусі. У яго ўвайшлі новыя паэтычныя і празаічныя творы літаратараў — членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (Віцебскае абласное аддзяленне), вершы юных пераможцаў абласных і гарадскіх літаратурных конкурсаў, а таксама творцаў Віцебшчыны, якія ў апошні час пайшлі з жыцця. У альманаху змешчаны асноўныя біяграфічныя звесткі пра пісьменнікаў, бібліяграфія іх твораў.