Loading...
«Казкі для сяброў” — гэта кніга, якая пазнаёміць з літаратурнай творчасцю беларускіх пісьменнікаў, падкажа тэмы для абмеркавання , дапаможа чытачам розных краін асвоіць яшчэ адну вельмі важную мову — мову сяброўства. Спецыяльна для маленькіх і дарослых кнігалюбаў, якія ведаюць (альбо пакуль яшчэ вывучаюць) рускую, беларускую і французскую мовы, была створана гэта кніга. Свае казачныя гісторыі на яе старонках вам распавядуць беларускія пісьменнікі: А. Карлюкевіч, А. Бадак, А. Стэльмах, У. Ліпскі, М. Чарняўскі, М. Пазнякоў, Я. Жабко, Г. Аўласенка, А. Зэкаў. А каб вандроўка ў казачны свет была больш яркай і запамінальнай, кожны твор суправаджаюць ілюстрацыі.