Loading...
By Прыгодзіч Зіновій
Кніга Зіновія Прыгодзіча «Постаці: з цэлым народам гутарку весці…» уключае ў сябе дзесяць творчых партрэтаў вядомых, знакамітых дзеячаў беларускай культуры. Яны прадстаўляюць практычна ўсе сферы нашай культурнай прасторы: літаратуру, музыку, тэатр, жывапіс, скульптуру. Кніга будзе цікавая і карысная для тых, хто неабыякавы да роднай культуры, творчых здабыткаў і праблем нацыянальнага мастацтва, хто цікавіцца жыццём і дзейнасцю нашых выдатных творцаў. Чытач знойдзе ў кнізе шэраг малазнаёмых фактаў з іх біяграфій, пазнаёміцца з займальнымі гісторыямі, пра якія не часта прачытаеш у друку, адкрые для сябе нямала новага і нечаканага.