Loading...
By Стэльмах Алена
«Супоўніца Міла» — добрая, сардэчная казка пра непрыкметныя на першы погляд рэчы, якіх багата вакол нас. Многія з іх з цягам часу становяцца для чалавека найвялікшай каштоўнасцю. Пацвярджэннем таму гісторыя чароўнай супоўніцы Мілы, мара якой — хутчэй з паліцы крамы трапіць на стол, каб яднаць вакол сябе ўсю сям’ю. У кнізе шмат пазнавальнага пра гісторыю ганчарнай справы — спрадвечны занятак беларусаў. Ім захоплены не толькі Майстар Марцін, яго юныя сябры, але і дасціпны кот Апалон.